Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ніяк не камэнтуе пазоў францускага адваката Ўільяма Бурдона ў Францыі аб арышце міністра Анатоля Куляшова.

Прадстаўнік міністэрства паведаміў агенцтву «Інтэрфакс», што, як плянуецца, у бліжэйшы час у Менску пройдзе прэсавая канфэрэнцыя кіраўніка МУС, прысьвечаная вынікам працы міністэрства ў 2011 годзе, «на якой можна будзе задаць усе пытаньні, якія цікавяць».

З 17 студзеня Куляшоў знаходзіцца з афіцыйным візытам у Генэральным сакратарыяце Інтэрпола. Ягонае вяртаньне ў Менск заплянаванае на пятніцу.

Міністар уваходзіць у сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу. Віза яму была выдадзена французскім пасольствам у Менску толькі для ўдзелу ў мерапрыемстве міжнароднай структуры.
XS
SM
MD
LG