Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна аднаўляе экскурсіі ў Чарнобыль


Помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС.

Помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС.

Украінскія ўлады зноў дазволілі турыстычныя экскурсіі ў Чарнобыльскую зону.

Раней турыстычныя туры былі прыпыненыя паводле рашэньня суду , які палічыў, што наведвальнікам зоны можа пагражаць небясьпека. Як паведаміў старшыня Ўсеўкраінскай асацыяцыі турапэратараў Ігар Галубаха, экскурсія можа працягвацца тры гадзіны, маршрут можа ўключаць мястэчкі Прыпяць, Чарнобыль і магчымасьць пабачыць саму станцыю. Цана экскурсіі пачынаецца ад 1040 грыўнаў, гэта прыблізна 130 даляраў. Паводле Галубахі, экскурсіі ў Чарнобыль будуць прапаноўваць і заўзятарам, што прыедуць ва Ўкраіну на чэмпіянат сьвету па футболе у 2012 годзе.
XS
SM
MD
LG