Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Венскі баль упадабалі нэанацысты


Камісія ААН у пытаньнях навукі і культуры – ЮНЭСКА выключыла са сьпісу нематэрыяльнай духоўнай спадчыны традыцыю венскіх баляў.

Найбольш славутым зь іх зьяўляецца баль у венскай опэры, што здаўна зьбірае «вяршкі грамадзтва». Некаторыя вечарыны таксама традыцыйна праводзяцца як карпаратыўныя ці прафэсійныя балі – як напрыклад, балі артыстаў філярмоніі ці гаспадароў кавярняў. Свае балі праводзіць і згуртаваньне па-нацысцку арыентаваных студэнцкіх суполак (Wiener Korporations Ring, скарочана WKR).

ЮНЭСКА вырашыла адмяніць сваё рашэньне пра ўшанаваньне традыцыі венскіх баляў пасьля таго, як высьветлілася, што на адным з баляў гэтага згуртаваньня сабраліся нэанацысты з Аўстрыі і Нямеччыны. Cёлета свой баль WKR плянуе правесьці 27 студзеня, гэтая дата супадае з днём вызваленьня Асьвенцыму. Адміністрацыя палацу Гофбург, дзе зьнятыя залі, запэўнівае, што згуртаваньню яны выдзеленыя апошні раз.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG