Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СЬНЕГАПАД...

...і парывісты вецер зь пераменных кірункаў. Тэмпэратура: мінус 2 – 0.

У БЕЛАРУСІ:

У офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі (вул. В.Харужай, 22, 1701) аргкамітэт дзеля ўвекавечаньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій абмяркуе праграму Году памяці ахвяр сталінскага тэрору. Пачатак у 17.00.

У кнігарні «ЛогвінаЎ» на пр. Незалежнасьці 37А прэзэнтацыя кнігі Сяргея Харэўскага «Сто твораў XX стагодзьдзя». Пачатак а 19.00.

У арт-кафэ «Rubin Plaza» (пр. Дзяржынскага, 5) прэзэнтацыя часопіса беларускай прозы «Макулятура». Пачатак а 19.00.

***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1960 – у БССР ліквідаваная Маладзечанская вобласьць.

1992 – Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

У гэты дзень нарадзіліся:

1891 – Фабіян Ярэміч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

1892 – беларускі мовазнавец і палітычны дзяяч Браніслаў Тарашкевіч.

1892 – зьбіральнік і прапагандыст беларускай народнай песьні Рыгор Шырма.

1907 – беларускі філёзаф Iван Лушчыцкi.

1913 – Ларыса Алексютовіч, танцорка, балетмайстар, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларусi.

У гэты дзень памерлі:

1955 – Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч.

1962 – амэрыканскі паэт Робінсан Джэфэрс.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Калі Бог зрабіў вам ласку даць вам паэта,
Дык слухайце, што ён кажа. Але, дзеля Хрыста, пакіньце яго ў спакоі
да самае сьмерці; ня трэба прэміяў ані цырымоніяў,
Яны сьмяротныя для чалавека. Паэт – гэта той, хто слухае
Прыроду і ўласнае сэрца.


Робінсан Джэфэрс (пераклад Максіма Шчура)

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Нэрвовая рэакцыя МЗС Беларусі на польскія санкцыі

Эўрапарлямэнт заклікае правесьці ў Беларусі новыя выбары

Мясьніковіч рыхтуецца запусьціць у космас «Белку-2»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG