Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Баразенка выйшаў на волю

абноўлена

Аляксандар Баразенка
Аляксандар Баразенка

19 студзеня журналіст Аляксандар Баразенка, які правёў за кратамі 11 дзён, выйшаў на свабоду.

Каля цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна юнака сустракалі ягоныя родныя, сябры, калегі, прадстаўнікі БАЖ і кампаніі «Гавары праўду». Бацька Аляксандра перадаў сыну, што ён і маці ганарацца ім.

Паводле журналіста, падчас яго знаходжаньня за кратамі да яго прыходзілі людзі, якія цікавіліся ягонай працай. Як зразумеў Аляксандар, гэта былі супрацоўнікі КДБ.

У РАУСе Цэнтральнага раёнку Менску яму аддалі відэакамэру.

Баразенка: «Ужо еду дахаты. Я спачатку нават не падумаў пра тое, што яе трэба было праверыць. Але ў РАУСе ў мяне запатрабавалі расьпіску, што я атрымаў камэру ў нармальным стане. Таму я яе праверыў. Нібыта ўсё ў парадку».

Аляксандра Баразенку затрымалі каля будынку КДБ у Менску 8 студзеня. Журналіст здымаў спробу актывіста кампаніі «Гавары праўду» Мікіты Каваленкі правесьці тут адзіночны пікет. Судзьдзі прызналі яго парушальнікам і прыгаварылі да 11 сутак арышту. Сам журналіст сёньня заявіў, што хоча аспрэчыць такі вырак, паколькі ён перакананы, што ў той дзень займаўся сваёй прафэсійнай справай і парадку не парушаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG