Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацюшка і ксёндз купаліся ў возеры


На возеры Юбілейным каля Горадні 19 студзеня адзначылі Вадохрышча. Набажэнства ля вады правялі праваслаўны сьвятар Сяргей Цьвірка і ксёндз Казімір Жыліс. Яны таксама, разьдзеўшыся, удзельнічалі ў хрышчэнскім купаньні.

Дзясяткі і дзясяткі мужчын, а таксама і жанчыны, прыблізна цягам гадзіны адзін за адным, перахрысьціўшыся, акуналіся ў возера з галавой. Сярод першых былі вайскоўцы. Дарэчы, усіх ахвотных яны кармілі салдацкім абедам.

Масавае купаньне на Вадохрышча чацьверты раз ладзіў клюб «Моц прыроды». Лёд на Юбілейным зьявіўся толькі два дні таму. Прысутныя зазначалі, што масаваму хрышчэнскаму купаньню сёлета паспрыяла цёплае надвор’е — плюс адзін градус. Летась на Вадохрышча на Юбілейным было мінус васямнаццаць.
XS
SM
MD
LG