Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мін’юст адмовіў у рэгістрацыі партыі БХД


Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», якая ствараецца цяпер, у сувязі з парушэньнямі заканадаўства, якія выяўлены ва ўстаноўчых дакумэнтах.

«Ва ўстаноўчых дакумэнтах былі парушэньні, у прыватнасьці — у сьпісах заснавальнікаў. Гэтыя дакумэнты не былі аформленыя належным чынам, утрымлівалі парушэньні заканадаўства. Адпаведна, такія дакумэнты не маглі быць прызнаныя юрыдычна маючымі значэньне», — заявіў міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі Інтэрфаксу.

Паводле міністра, «у сілу гэтага, у адпаведнасьці з заканадаўствам аб грамадзкіх аб’яднаньнях, Міністэрства юстыцыі было вымушана прымаць рашэньне аб адмове ў рэгістрацыі».

Партыя БХД спрабавала атрымаць дзяржаўную рэгістрацыю чацьвёрты раз.

У інтэрвію Свабодзе сустаршыня стваранай Партыі БХД, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Віталь Рымашэўскі сказаў, што аргкамітэт пакуль не атрымліваў афіцыйных папераў на гэты конт зь Міністэрства юстыцыі:

Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

«Мне сорамна, што ў нас такія людзі як Сьліжэўскі зьяўляюцца прадстаўнікамі нацыянальнай беларускай юстыцыі. Яны адказныя ня толькі за маштабныя рэпрэсіі супраць заснавальнікаў БХД. А зьвесткі, якія мы падавалі ў Мін'юст апынуліся і ў КДБ, і ў дырэктараў прадпрыемстваў, і ў міліцыі. Людзей выклікаюць — мы маем апошнія зьвесткі па МАЗу і іншых прадпрыемствах — прымушаюць пісаць тлумачэньні, пагражаючы звальненьнем з працы. Але Мін'юст паказвае сябе ня толькі як рэпрэсіўны апарат. Гэта юрыдычна бязграматныя людзі, якія паводзяць сябе па хамску. Апошнюю інфармацыю, якую мы чулі, гэта тое, што нам на месяц прыпынілі рэгістрацыю на незаконных падставах. Ніякіх кантактаў з прадстаўнікамі аргкамітэту ў іх не было. Зараз спадар Сьліжэўскі даў інтэрвію журналістам. Гэта яшчэ раз пацьвярджае, што для гэтага міністэрства выкананьне законаў фармальнае».
XS
SM
MD
LG