Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальная справа аб атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры ўзбуджаная супраць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і папярэдняга расьсьледаваньня Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці.

Галоўным упраўленьнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі і Сьледчым камітэтам спынена злачынная дзейнасьць службовых асоб органаў унутраных спраў і папярэдняга расьсьледаваньня Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці, якія вымагалі ў прадпрымальніка 500 тыс. даляраў, паведамляе ўпраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі.

«Шляхам шантажу і пагроз службовыя асобы ў сьнежні 2011 году і студзені 2012 году атрымалі каля 8 млн расейскіх рублёў за непрыцягненьне асобы да крымінальнай адказнасьці».

18 студзеня пры атрыманьні чарговай часткі грашовых сродкаў у памеры 500 тыс. расейскіх рублёў затрыманыя з доказамі злачынства старшы апэрупаўнаважаны Клімавіцкага РАУС і старшы сьледчы Клімавіцкага раённага аддзелу ўпраўленьня Сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці. Устаноўлена, што ў злачынную групу ўваходзіў таксама начальнік Клімавіцкага РАУС, дадалі там.

Старшыня Сьледчага камітэту Беларусі ў дачыненьні да згаданых асоб распачаў крымінальную справу па артыкуле «атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры».
XS
SM
MD
LG