Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор'е:

У Беларусі сьнег, тэмпэратура ад 3 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла.

Не прапусьціце:

Менск. У кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасьці, 37А) адбудзецца «Ператвор»-party: узнагароджаньне пераможцаў конкурсу перакладу «Ператвор», выступы сяброў журы Лявона Баршчэўскага, Марыі Мартысевіч, Марыны Шоды, Сяргея Сматрычэнкі і «арыгінальных гасьцей» Тацьцяны Заміроўскай і Кірыла Дубоўскага. Пачатак у 19.00.

У той самы час і ў тым самым месцы (у суседняй галерэі «Ў») -- прэзентацыя мастацкага альбома «Беларускі авангард 1980-х».

Таксама ў Менску і таксама а 19-й, але ўжо ў Музеі Янкі Купалы (вул. Купалы, 4) суполка «Вежа міру» запрашае ўсіх аматараў творчасьці Ўладзімера Караткевіча на выступ гурта «Нельга забыць». Пакажуць музычна-паэтычную драму «Леаніды ня вернуцца да зямлі…»

У вечаровым эфіры «Свабоды» – «Вашыя дзеці» – прэм'ера новай перадачы Аляксандры Дынько. Адкуль бяруцца дзеці ў Беларусі? Як рашыцца нарадзіць трэцяга? Колькі каштуе пракарміць дзяцей падчас эканамічнага крызысу? Што думаюць дзеці пра самыя балючыя праблемы дарослых.

«Падарожжы Свабоды». На нашай зямлі столькі мястэчак былі пазбаўленыя сваіх спрадвечных імёнаў на карысьць бальшавіцкіх правадыроў, што назва Ленін успрымаецца, як штучная. Між тым, мястэчка Ленін унікальнае ня толькі сваёю назвай. Пра гэта ў перадачы Зьмітра Бартосіка.

Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – прышліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія ўяўляюць цікавасьць для нашых чытачоў, на адрас svaboda@rferl.org.

Гэты дзень у гісторыі:

1911 – Заснаваная Менская гарадзкая бібліятэка.

1918 – Разагнаны Ўсерасейскі ўстаноўчы сход.

1963 – Адбыўся першы выступ гурта «Бітлз» на тэлебачаньні.

1970 – Пуск першага тралейбуса ў Магілёве.


У гэты дзень нарадзіліся:

1916 – Залман Капыскі, беларускі гісторык.

1931 – Натальля Паплаўская, беларуская мастачка.

1972 – Сяргей Міхалок, беларускі сьпявак, аўтар музыкі і тэкстаў, актор.


У гэты дзень памерлі:

1656 – Казімір Леў Сапега, дзяржаўны і грамадзкі дзяяч ВКЛ.

1862 – Міхал Без-Карніловіч, вайсковы тапограф і статыстык, аўтар кнігі «Гістарычныя зьвесткі пра знакамітыя мясьціны ў Беларусі».

1944 – Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч.

Цытата на памяць:

У жыцьці няма нічога вечнага, бо жыцьцё самое да пары.
Ларыса Геніюш

Год таму ў загалоўках на сайце «Свабоды»

«Тэмпэратура ў камэрах „амэрыканкі“ – каля 10 градусаў»

За кіпучай чэкісцкай работай. 19 студзеня

Разьвітаньне зь Віталём Тарасам
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG