Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына гатовая саступіць Эўропе


Пратэсты супраць зьменаў заканадаўства ў Будапэшце
Пратэсты супраць зьменаў заканадаўства ў Будапэшце

Прэм'ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў сёньня, што занепакоенасьць Эўразьвязу што да адступленьня ад дэмакратыі ў яго краіне можна будзе лёгка супакоіць.

Выступаючы ў Эўрапейскім парлямэнце ў Страсбуры, Орбан запэўніў, што выкананьне патрабаваньняў ЭЗ «ня выкліча цяжкасьцяў».

Учора Эўракамісія абвясьціла аб пачатку спэцыяльных юрыдычных працэдур супраць Вугоршчыны аб парушэньні эўрапейскага права. Гаворка ідзе пра супярэчлівыя рэформы ў гэтай краіне, якія абмяжоўваюць незалежнасьць цэнтральнага банку, судовай сыстэмы і ведамства абароны асабістых зьвестак.

Брусэль бачыць парушэньне дэмакратычных прынцыпаў і каштоўнасьцяў у зьменах вугорскага заканадаўства, якія закранаюць незалежнасьць цэнтрабанку Вугоршчыны і органа абароны асабістых зьвестак у гэтай краіне, а таксама пэнсійны ўзрост судзьдзяў.

Такім чынам Вугоршчына павінна ўнесьці новыя папраўкі ў шэраг нядаўна зьмененых заканадаўчых актаў, каб ліквідаваць гэтыя парушэньні, інакш ёй пагражаюць санкцыі ў Эўразьвязу і пазоў ў Эўрапейскі суд, найвышэйшы судовы орган ЭЗ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG