Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў прыгразіў адхіліць заходніх назіральнікаў ад наступных выбараў у Казахстане.

Заява прагучала пасьля таго, як у нядзелю міжнародныя назіральнікі рэзка скрытыкавалі парлямэнцкія выбары ў краіне, якія прайшлі ў нядзелю. Паводле афіцыйных вынікаў, праўрадавая партыя Нур Атан набрала больш за 80% галасоў.

Назіральнікі ад Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) заявілі, што галасаваньне «не адпавядала асноўным прынцыпам дэмакратычных выбараў». Назарбаеў, у сваю чаргу, заявіў, што надалей Астана будзе больш уважліва правяраць запрошаных назіральнікаў, каб не запрашаць «нейкіх праплачаных экспэртаў».

У 2010 годзе Казахстан паўгода старшыняваў у АБСЭ.

Назіральнікі ад СНД істотных парушэньняў падчас выбараў не заўважылі.
XS
SM
MD
LG