Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: на Міколу Чарнавуса склалі пратакол за самаўпраўства


Мікола Чарнавус
Мікола Чарнавус

На баранавіцкага прадпрымальніка Міколу Чарнавуса, які зьяўляецца актыўным дзеячам украінскай грамады ў Баранавічах, склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.

Спадара Чарнавуса вінавацяць у самаўпраўстве, пратакол на яго складзены паводле адпаведнага артыкулу 23.39 адміністрацыйнага кодэксу:

Чарнавус кажа, што самаўпраўства ў ягоных дзеяньнях угледзелі ў тым, што ён вёў актыўную перапіску з гарвыканкамам, падпісваючыся старшынёй незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня «Кабзар»:

Чарнавус: «„Шыюць“ артыкул 23.39 — самаўпраўства. На устаноўчым зьезьдзе грамадзкай арганізацыі баранавіцкіх украінцаў „Кабзар“ я быў абраны старшынёй. І калі я прасіў ва ўладаў памяшканьне для юрыдычнай адрэсы, то падпісваўся старшынёй гэтай арганізацыі. Проста я надакучыў ім, і яны ў такі спосаб вырашылі ад мяне адчапіцца».

Актывісты грамадзкага аб’яднаньня ўкраінцаў «Кабзар» у Баранавічах дабіваюцца рэгістрацыі на працягу году. Праблема ня зрушваецца зь мёртвай кропкі праз адсутнасьць памяшканьня для юрыдычнай адрэсы. Мікола Чарнавус перакананы, што мясцовыя ўлады мэтанакіравана чыняць перашкоды, каб не рэгістраваць аб’яднаньне.

Актывіст украінскай дыяспары кажа, што праінфармаваў аб гэтай справе генэральны кансулят Украіны ў Берасьці. Паводле ягоных слоў, генэральны консул Іван Баранчык выказаў папярэднюю згоду прысутнічаць на судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG