Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла заклікала Каваленку спыніць галадоўку


Івонка Сурвіла
Івонка Сурвіла

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да Сяргея Каваленкі, які трымае галадоўку ў віцебскім СІЗА.

«Дарагі Сяргей! Пішу да Вас з далёкай Канады, – гаворыцца ў звароце старшыні Рады БНР. – Пішу да Вас як да героя сучаснай Беларусі. Вы сталіся гэтым героем, калі вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг на гарадзкой ялінцы ў Віцебску. Пра Вашую адвагу і рашучасьць наш народ ніколі не забудзе. Але гэтым разам пішу да Вас з просьбай. Мяне асабіста і ўсіх беларускіх патрыётаў у сьвеце вельмі праймае Вашая доўгая галадоўка. Герояў у нас ня так ужо і шмат, а яны нам як ніколі патрэбныя ў нашым змаганьні за лепшую Беларусь. Мы ня можам Вас страціць. Таму моцна прашу: спыніце галадоўку! Цяпер яна цешыць толькі нашых ворагаў. У захапленьні Вашай мужнасьцю і адданасьцю і зь вялікай павагай – Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР».

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:59 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG