Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік лічыць, што назіральнікаў АБСЭ ня трэба запрашаць на выбары.

«У мяне ўвогуле ёсьць прапанова іх не запрашаць. А калі і запрашаць, дык толькі пасьля таго, калі яны адменяць свае штрафныя санкцыі» - цытуе агенцтва Інэрфакс-Захад словы сакратара ЦВК, які разам зь іншымі чыноўнікамі ўнесены ў сьпіс асобаў, якім забаронены уезд у краіны Эўразьвязу.

Мікалай. Лазавік паведаміў, што раней група членаў ЦВК зьвярнулася ў Эўразьвяз з лістом, у якім запыталася, на якой падставе іх пазбавілі права ўезду ў Эўропу. «Адказ адпавядае маёй характарыстыкі еўрачыноўнікаў -«эўрадэбілізм», - заявіў Лазавік і працытаваў адказ, атрыманы з генэральнага сакратарыята Рады ЭЗ. «Рада мяркуе, што зьвесткі, выкладзеныя ў вашым лісьце, не апраўдваюць зьняцьце абмежаваньняў, мераў ЭЗ супраць вас. Рада застаецца пры сваім меркаваньні, што абмежавальныя меры супраць вас апраўданыя. Члены ЦВК Бушная, Бушчык, Кісялёва, Падаляк былі ўключаны ў рашэньне Рады ЭЗ, якое датычыцца абмежавальных мер супраць прэзыдэнта Лукашэнкі і некаторых афіцыйных асоб, па наступных падставах: "член ЦВК», - працытаваў М. Лазавік.

«Атрымліваецца , што сяброўства ў ЦВК з'яўляецца, на думку эўрачыноўнікаў, злачынствам. Я не магу паважаць тых еўрачыноўнікаў, якія без усякіх падстаў абмяжоўваюць правы і свабоды грамадзян толькі таму, што яны займаюць нейкую пасаду », - заявіў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG