Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест «Фольксвагена» — «Жыгулі», замест «Мэрсэдэса» — «Волга»


Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасьці зь якім скасоўваецца падатковая ільгота пры ўвозе ў Беларусь транспартных сродкаў юрыдычнымі асобамі.

Калі дагэтуль падатак вылічваўся як розьніца паміж коштам рэалізацыі і набыцьця аўтамабіля, то згодна з новымі правіламі будзе ўжывацца поўная стаўка падатку на дададзеную вартасьць у памеры 20%. У такой жа прапорцыі неўзабаве вырасьце і кошт новых аўто. Незалежныя экспэрты перакананыя: такім чынам беларусы расплачваюцца за фінансавую падтрымку з боку Расеі.

Скасаваньне падатковай ільготы — чарговы крок да ўніфікацыі беларускага заканадаўства з расейскім: раней у ахвяру Мытнаму саюзу было прынесена мыта на імпартаваныя аўтамабілі, у выніку чаго так званая размытнёўка на некаторыя мадэлі падвысілася ў 5–10 разоў.

Беларускія дылеры вядучых аўтамабільных брэндаў лічаць, што гэтая мера фактычна ставіць крыж на спадзяваньні аднавіць у 2012 годзе аб’ёмы продажу новых машынаў пасьля выраўноўваньня памераў мыта для юрыдычных і фізычных асобаў. У офісе адной зь менскіх кампаній не хавалі расчараваньня:

«Умовы, якія сёньня прапануюцца для куплі новых аўтамабіляў, проста зьдзек — як у адносінах да пакупнікоў, так і да гандляроў. У людзей лішніх грошай
дзяржава хоча ўсё падмяць пад сябе ...

ва ўмовах крызісу, зразумела, няма. Гэта па-першае. Па-другое, самі дылеры трапляюць у сытуацыю, калі міжволі даводзіцца прыдумляць нейкія спосабы, каб не збанкрутаваць, каб хоць нешта прадаць. Натуральна, маюць месца нейкія шэрыя схемы, пацьверджаньнем чаму — вялікая колькасьць крымінальных спраў. Я не кажу, што правільна гандлявалі і ні за што пацярпелі, але кампаніі пастаўленыя ў становішча, калі ім не пакідаюць ніякага выйсьця. Таму падвышэньне любых ставак на аўтамабілі балюча б’е па ўсіх. Але дзяржава хоча ўсё падмяць пад сябе».

Аўтааматары таксама занепакоеныя. Нават тыя зь іх, хто ня надта і спадзяваўся перасесьці калі ў новы аўтамабіль, перакананыя, што сьледам падвысяць кошты і гандляры на аўтарынках:

Спадар на «Пэжо»: «Вельмі дрэнна да гэтага стаўлюся. Насамрэч, што азначаюць гэтыя захады? Фактычна гэта падатак на гандаль. А падскочыць падатак на новыя машыны — то сьледам абавязкова падрастуць кошты на рынку ўжываных аўто. І пачнецца ланцуговая рэакцыя: гандаль зьнізіцца, вялікая колькасьць людзей застанецца бяз працы. Я ўжо не кажу пра тое, што нас пазбаўляюць нават тэарэтычнай магчымасьці хоць калі набыць новы аўтамабіль».

Спадар на «Фольксвагене»: «Асабіста я да гэтай меры стаўлюся надзвычай нэгатыўна. Лічу, што гэтыя захады закранаюць занадта вялікую колькасьць людзей, каб рабіць выгляд, што нічога страшнага не адбываецца. Думаю, што тут адна мэта — дагадзіць Расеі і ў пэрспэктыве атрымаць нейкія новыя крэдыты. Але наступствы будуць нашмат горшыя, чым самі мэты. У дадзеным выпадку мэта ніяк не апраўдвае сродкаў».

Мянчук Аляксандар Юркевіч фатаграфуе аўтамабілі для рэклямных выданьняў. Кажа, што навіна пра падаражэньне новых аўто, якая пачала гуляць яшчэ пры канцы мінулага году, нэгатыўна адбілася на ўсім аўтамабільным рынку:

«На камісійных пляцоўках, якія цяпер ёсьць па ўсім горадзе і зь якімі я працую
пасьля 1 студзеня фактычна надышоў параліч ...

па рэкляме, перад Новым годам у зьвязку з чуткамі пра вылічэньне падатку, нейкімі пэртурбацыямі ды ўсім астатнім яшчэ было нейкае ажыўленьне, але цяпер застой поўны. Пасьля адноснага руху, калі машыны сяк-так, але ўсё ж куплялі-прадавалі, зараз не адбываецца нічога. Параўнаць, што сытуацыя зьмянілася на горшае, вельмі проста. Калі ідзе рух, то людзі ўвесь час уносяць нейкія зьмены ў рэкляму, мяняюць аўтамабілі на продаж. А пасьля 1 студзеня фактычна надышоў параліч».

Бальшыня аналітыкаў сыходзіцца на думцы: беларускія ўлады наўмысна ці пад ціскам, але лабіруюць інтарэсы Расеі. Адзін з доказаў — тое, што аўтамабілі расейскай вытворчасьці новы падатак не закране і кошт іхні ня зьменіцца. І гэта павінна стаць асноўным аргумэнтам на карысьць пераарыентацыі беларусаў на «Жыгулі» ды «Волгі». Гаворыць экспэрт у аўтамабільнай галіне Аляксей Бабайцаў :

«Калі разглядаць само па сабе падвышэньне, то яно цікавае, як правіла,
апроч дробнасэрыйнай і ў вельмі невялікіх аб’ёмах вузлавой зборкі „Самандаў“, у Беларусі папросту нічога няма ...

вытворцам, а таксама тым дзяржаўным структурам, якія бароняць унутраны рынак ад канкурэнтаў — калі нейкая дзяржава мае адпаведную стратэгію разьвіцьця свайго аўтапраму. Для Расеі гэта цалкам актуальна. Але відавочна, што гэта ня наш выпадак, бо ніякай зразумелай стратэгіі на сёньняшні дзень нідзе і нікім не агучана. Пражэкты і перамовы наконт стварэньня ўласнай вытворчасьці пакуль так і застаюцца пражэктамі. Незразумела нават, хто стратэгічны партнэр у перамовах зь Беларусьсю. І, па сутнасьці, апроч дробнасэрыйнай і ў вельмі невялікіх аб’ёмах вузлавой зборкі „Самандаў“, у Беларусі папросту нічога няма».

Кіраўнікі ўраду раз-пораз агучваюць ідэю распачаць зьбіраньне легкавых аўтамабіляў у Беларусі, аднак да рэалізацыі плянаў так і не дайшло.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG