Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд спагнаў з «Брэстэнэрга» на карысьць Альфа-банку 18,5 мільёна даляраў


У прадпрыемстве «Брэстэнэрга» пакуль не тлумачаць, што будуць рабіць у выніку рашэньня арбітражнага суду Масквы.

17 студзеня гэты суд задаволіў пазоў Альфа-банку і пастанавіў спагнаць зь беларускага прадпрыемства «Брэстэнэрга» 18,5 мільёна даляраў доўгу па крэдытнай дамове.

Намесьніца гендырэктара «Брэстэнэрга» Валянціна Патоцкая заявіла карэспандэнту «Свабоды», што на судзе не была і пакуль не валодае поўнай інфармацыяй. Таксама яна адзначыла, што прадпрыемства плаціць банку «па графіку штомесяц тое, што было прадугледжана».

Паводле мэдыяў, прадстаўнік Альфа-банку адзначыў у судзе, што крэдыт у памеры 10,8 мільёна даляраў прадстаўляўся адказчыку пяцьцю траншамі. Летам кампанія пратэрмінавала сплату плацяжоў па крэдыце, у сувязі з чым банк спачатку накіраваў кампаніі патрабаваньне пра датэрміновае пагашэньне доўгу, а потым падаў пазоў у суд.

Прадстаўнік адказчыка заявіў, што пратэрміноўка з выплатай плацяжоў па крэдытах была выклікана сытуацыяй у Беларусі, калі на валютнай біржы краіны немагчыма было купіць валюту. Калі сытуацыя нармалізавалася, кампанія ў верасьні пачала пагашаць запазычанасьць.

Банк адкрыў крэдытную лінію «Брэстэнэрга» вясной 2010 году.
XS
SM
MD
LG