Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзіславу Кавалёву далі яшчэ тры дні для вывучэньня дакумэнтаў


уладзіслаў Кавалёў
уладзіслаў Кавалёў

Вярхоўны суд Беларусі даў асуджанаму да сьмяротнага пакараньня за саўдзел у тэракце ў менскім мэтро Ўладзіславу Кавалёву і яго адвакату яшчэ тры дні для вывучэньня пратаколаў судовых пасяджэньняў.

Пра гэта паведаміла РИА Новости маці Ўладзіслава Любоў Кавалёва.

У аўторак адвакат Кавалёва Станіслаў Абразей прасіў суд даць яшчэ шэсьць дзён для азнаямленьня з судовымі пратаколамі.

Аднак, сказала Кавалёва, Вярхоўны суд дазволіў яе сыну і яго адвакату знаёміцца з пратаколамі судовых пасяджэньняў яшчэ толькі тры дні — 18–20 студзеня.

Вывучаць гэтыя дакумэнты ім першапачаткова было дазволена з 4 па 16 студзеня.

Кавалёва перадала таксама заяву ў СІЗА КДБ аб прадстаўленьні спатканьняў з сынам для сваёй дачкі і сябе. Гэтае пытаньне будзе вырашана на працягу 15 дзён.

Кавалёў падаў Аляксандру Лукашэнку прашэньне аб памілаваньні і наглядную скаргу. Другі асуджаны да сьмяротнага пакараньня — галоўны абвінавачваны Дзьмітрый Канавалаў — ні просьбы, ні скаргі не падаваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG