Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е


У Беларусі чакаецца сьнег, тэмпэратура – да мінус 6 градусаў.

Не прапусьціце:


У вечаровым эфіры “Свабоды” – агляд тэлефанаваньняў у перадачы Яна Максімюка “Званочкі». Тэма – параноя. А таксама – онлайн-канфэрэнцыя з актывістам незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксеем Паўлоўскім.

Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень -- прышліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія ўяўляюць цікавасьць для нашых чытачоў , на адрас svaboda@rferl.org

Таксама ў гэты дзень:



1401 — падпісаная Віленска-Радамская вунія, якая аддавала пажыцьцёвае кіраваньне на Літве князю Вітаўту, з захаваньнем вярхоўнай улады Ягайлы

1654 — адбылася Пераяслаўская рада паміж Расеяй і казакамі, падчас паўстаньня Хмяльніцкага

1801 — Расея анэксавала ўсходнюю Грузію

1919 — І сусьветная вайна: распачалася Мірная канфэрэнцыя ў Вэрсалі


У гэты дзень нарадзіліся:

1882 — Ёсіф Лянгбард, архітэктар, аўтар праектаў будынкаў Дому ўраду, Акадэміі навук, Опэрнага тэатру ў Менску, Дому саветаў у Магілёве.

1882 — Алан Аляксандр Мілн, англійскі пісьменьнік, аўтар аповесьцяў пра Віні-Пуха

1912 — Пётра Сыч, пісьменьнік, удзельнік баёў пад Монтэ-Касіна, адзін з першых супрацоўнікаў Радыё Свабода.

1926 — Янка Філістовіч, беларускі патрыёт, грамадзка-палітычны дзеяч на эміграцыі, сябра Рады БНР, 9 верасня 1951 г. быў закінуты ў складзе амэрыканскага дэсанту на тэрыторыю БССР, разгарнуў змаганьне з камуністычным рэжымам, але праз год у выніку здрады быў арыштаваны групай мясцовага ўпраўлення МГБ. Асуджаны на сьмерць.

1936 — Васіль Сёмуха, беларускі перакладчык


У гэты дзень памерлі:

1984 — Панцеляймон Панамарэнка, кіраўнік савецкай Беларусі

2011 — Віталь Тарас, беларускі журналіст, публіцыст

Цытата на памяць:


Воля аплачваецца крывёй, рабскае жыцьцё -- боязьзю, а выбар робіць сумленьне.
Кастусь Тарасаў

Год таму ў загалоўках на сайце «Свабоды»


У Наваполацкім КДБ дапытваюць Брэжнева

Калякіна паставілі на прафіляктычны ўлік у КДБ

Уладзімера Сіманковіча і Яўгена Сьцяпанава дапыталі ў Віцебскім КДБ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG