Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія будаўнікі вярнуліся ў афіцыйны прафсаюз


Кіраўніцтва прадпрыемства «Сельскі будаўнічы камбінат» паабяцала падвысіць работнікам заробкі і ўжо выдала новую спэцвопратку.

Каля двух тыдняў таму васьмёра работнікаў прадпрыемства падалі заявы на выхад з афіцыйнага прафсаюзу з намерам стварыць суполку Беларускага незалежнага прафсаюзу. Але пасьля таго як кіраўніцтва пачало ціснуць на пратэстоўцаў, зьмяніўшы ім графік працы, ахвотных абысціся без афіцыйнага прафсаюзу засталося толькі трое. 17 студзеня заявы на выхад з прафсаюзу забралі і яны.

Раней віцебскія пратэстоўцы цьвердзілі, што ад афіцыйнага прафсаюзу няма ніякае карысьці, бо ён не бароніць іхныя правы. Але цяпер яны адступіліся ад сваёй пазыцыі, паверыўшы абяцаньням кіраўніцтва пра падвышэньне заробку. Аднак вырашылі, што паўторна напішуць заявы пра выхад з афіцыйнага прафсаюзу, калі абяцанае ня будзе выконвацца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG