Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня выключана, што ўлады будуць вымушаныя пусьціць у парлямэнт прарасейскую апазыцыю»


Кірыл Пазьняк

Кірыл Пазьняк

Адзін з арганізатараў «Народных сходаў» палітык Віктар Івашкевіч прапанаваў апазыцыі стратэгію актыўнага байкоту парлямэнцкіх выбараў. Наколькі аптымальнай зьяўляецца гэтая стратэгія, ці ёсьць у апазыцыі іншыя варыянты паводзінаў? Каго на гэтых выбарах улада можа прапусьціць у Палату прадстаўнікоў? На гэтыя пытаньні адказвае рэдактар інтэрнэт-праекту «Мы» палітоляг Кірыл Пазьняк.

Цыганкоў: Наколькі пэрспэктыўная ідэя апазыцыі наконт «актыўнага байкоту»? Маецца на ўвазе, што прадстаўнікі кампаніі павінны зарэгістравацца на выбарах у якасьці назіральнікаў і адсочваць, колькі людзей прыйдзе на выбарчыя ўчасткі. Наколькі аптымальная гэтая ідэя?

Пазьняк: Ёсьць некалькі чыньнікаў, якія не дазволяць правесьці гэтую кампанію ўдала. Па-першае, у апазыцыі няма агульнай стратэгіі, а да выбараў засталося паўгода. Па-другое, у грамадзтве няма вялікай актыўнасьці, і наўрад ці яна зьявіцца ў сувязі з парлямэнцкімі выбарамі, маючы на ўвазе, якую малую ролю займае Палата прадстаўнікоў. Па-трэцяе, наўрад ці беларуская апазыцыя здолее мабілізавацца, улічваючы, што кампанія байкоту патрабуе даволі шмат выдаткаў, і ўлічваючы, што цяперашні стан апазыцыі можна апісаць словам «разгром».

Цыганкоў: Зыходзячы з такой вашай ацэнкі, можна сказаць, што апазыцыі ўвогуле ня варта нічога рабіць, а сядзець і ня рыпацца?
Як мне здаецца, найбольш адэкватная мадэль паводзінаў — гэта камунікацыя з насельніцтвам.

Пазьняк: Акурат рабіць варта, але — адэкватна ацэньваць сытуацыю. Як мне здаецца, найбольш адэкватная мадэль паводзінаў — гэта камунікацыя з насельніцтвам. Паўстае іншае пытаньне — зь якім пасланьнем выходзіць для народу. І тут найбольш важна, каб гэтае пасланьне было агульнае для ўсіх

Цыганкоў: Улічваючы стан апазыцыі, улічваючы замежнапалітычную сытуацыю (пакуль няма патрэбы ў ніякай «лібэралізацыі»), можна дастаткова ўпэўнена прадказваць, што ніхто з апазыцыі ня будзе прапушчаны ўладамі ў Палату прадстаўнікоў. Навошта тады ёй удзельнічаць у гэтай кампаніі?

Пазьняк: Тут ня так усё адназначна. Ня выключана, што з пэўных матываў улады будуць вымушаныя пусьціць у парлямэнт апазыцыю. Магчыма, гэта будуць кандыдаты прарасейскія. То бок Крэмль можа пачаць займацца фармаваньнем прарасейскай палітычнай сілы ў Беларусі, пачынаючы хаця б зь некалькіх чалавек у беларускім парлямэнце.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG