Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў на “Коста Канкордыі” дасягнула 11-ці


Колькасьць ахвяраў катастрофы італьянскага круізнага лайнэра «Коста Канкордыя» дасягнула 11-ці. Сёньня былі знойдзеныя целы яшчэ пяці пасажыраў.

24 чалавекі па-ранейшаму лічацца зьніклымі бязь вестак. У пятніцу ўвечары ля заходняга ўзьбярэжжа Італіі судна атрымала прабоіну даўжынёю каля 30 мэтраў, пасьля чаго часткова затанула.

Капітана лайнэра Франчэска Скетына арыштавалі. Сьледзтва ўскладае на яго асноўную віну за здарэньне з суднам.

Тым часам звыш 70 пасажыраў «Коста Канкордыі» маюць намер падаць пазоў на ўладальнікаў лайнэра. Пасажыры хочуць дамагчыся кампэнсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды ў памеры, ня меншым за 10 тысяч эўраў на чалавека.
XS
SM
MD
LG