Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская камісія вінаваціць Вугоршчыну ў парушэньні законаў Эўразьвязу


Кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу, старшыня Эўрапейскай рады Гэрман ван Ромпэй і прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан (зьлева направа)
Кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу, старшыня Эўрапейскай рады Гэрман ван Ромпэй і прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан (зьлева направа)
Эўрапейская камісія сёньня афіцыйна пачала юрыдычную працэдуру, якая можа прывесьці да ўвядзеньня санкцыяў супраць Вугоршчыны — у сувязі з парушэньнем гэтай краінаю заканадаўства Эўразьвязу.

Як паведаміў кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу, Вугоршчына не адрэагавала на ранейшыя заўвагі эўрапейскіх органаў, выкліканыя прынятымі ёю законамі аб рэформе судовай сыстэмы, нацыянальнага банку і ведамства па абароне інфармацыі.

Брусэль лічыць, што гэтыя законы парушаюць шэраг базавых пагадненьняў Эўразьвязу, у склад якога ўваходзіць Вугоршчына. Калі вугорскія ўлады не ўнясуць паправак у заканадаўства, справа будзе перададзеная ў Эўрапейскі суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG