Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Днямі Wikileaks паведаміў, як прыватныя кампаніі прадаюць урадавым установам спосабы і магчымасьці доступу да прыватнай інфармацыі, шырокага маніторынгу і назіраньня за грамадзянамі.

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-рэсурс ZDnet.

Так, у нядаўна створаным відэароліку кампанія Gamma Group рэклямуе праграмы, здольныя атрымаць доступ да жорсткага дыску іншага кампутара, магчымасьці загрузкі праграмы-шпіёна ды спосабы падману карыстальнікаў пры загрузцы падробленых праграмных абнаўленьняў – у мэтах атрыманьня доступу да прыватнай інфармацыі.

Калі апошнім часам вы абнаўлялі Itunes? Калі глядзелі сваю пошту ў Gmail? Ці вялі вы нядаўна прыватную (як Вам здавалася) гутарку па Skype?

Вы нядаўна вялі прыватную (як Вам здавалася) гутарку па Skype? ...

Калі кампанія Gamma Group мае доступ да вашага кампутара і вашай перапіскі – не сумнявайцеся, што тое самае можа зрабіць і ваш урад.

Існуе спэктар праграмнага забесьпячэньня, адмыслова прызначанага для доступу да кампутараў, сотавых тэлефонаў і сетак, зь іх дапамогай можа запусьціць праграмы-шпіёны, ці ўзламаць тэлефоны. Можна рабіць і маніторынг камунікацыяў у Skype.

Гэтая тэхналёгіі могуць скарыстоўвацца і для доступу да эканамічных сакрэтаў, інфармацыі мэдычнага характару, а таксама і да некаторых урадавых сетак.

Gamma Group – толькі адзін прыклад з мноства прыватных фірмаў, якія могуць працаваць на патрэбы ўраду, піша Wikileaks.

Ужо даўно не сакрэт, што ўрады шпіёняць за сваімі грамадзянамі.

Ці можа ўрад дазволіць прыватным кампаніям такія шырокія формы фактычна шпіянажу, і якая пры гэтым ступень адказнасьці – гэта пакуль застаецца пытаньнямі. Але фактам застаецца, што прыватны сэктар прапануе ўрадам, як дэмакратычным, гэтак і недэмакратычным, праграмы для перахопаў прыватнай інфармацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG