Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Кавалёва: Мне стала кепска. Хлопцы сядзяць невядома за каго


Карэспандэнт «Свабоды» злучыўся з блогерам, які выклаў на сайце gonzo.by фатаздымкі людзей з падазроным багажом, якія выходзілі зь менскага мэтро неўзабаве пасьля выбуху 11 красавіка 2011 году.

У інтэрнэце зьявіліся кадры зь відэасюжэту дзяржаўнага агенцтва БелТА, зьнятыя адразу пасля выбуху ў мэтро ля бліжэйшага да Дому афіцэраў выхаду. На гэтых кадрах відаць, як з падземнага пераходу выходзяць чатыры чалавекі, двое зь іх нясуць цяжкую брызэнтавую сумку, адзін трымае ў правай руцэ вялікую шпульку з чорным провадам, а ў левай - прадмет, падобны на кандэнсатную падрыўную машынку.

Многія ўдзельнікі форумаў, дзе абмяркоўваліся гэтыя фотаздымкі, упэўненыя, што людзі ў цывільным, якія выходзяць з пераходу прыкладна праз паўгадзіны пасля выбуху - не сапёры. Фарумчане абмяркоўваюць асобы гэтых чатырох чалавек і іх магчымую ролю ў тэракце.

Карэспандэнт «Свабоды» злучыўся з блогерам Максімам Чарняўскім, які выклаў на сайце gonzo.by фатаздымкі падазроных людзей. Адкуль узяліся гэтыя здымкі і чаму ёсьць упэўненасьць, што яны сапраўдныя?

Максім Чарняўскі: «Гэтыя здымкі я ўзяў з форуму на tut.by. Там некалькі соцень старонак, але мне параілі, і я прагледзеў іх і знайшоў гэтыя фатаздымкі. Яны там ужо некалькі дзён, але ніхто не зьвяртаў увагі. Я прааналізаваў усё гэта, сабраў самыя цікавыя факты і выклаў іх. Мяркую, гэта проста бомба. Сапраўды, шмат хто разумеў, што Канавалаў і Кавалёў калі і стаяць за тэрактам, то яны ня самі па сабе. Але цяпер відавочна, што выканаўцы ўвогуле зусім іншыя. На форумах застаецца яшчэ шмат іншых фактаў, проста немагчыма ўсё зьмясьціць у адзін артыкул».

Карэспандэнт: «А дзе доказы таго, што гэтыя здымкі падазроных людзей на выхадзе з мэтро зробленыя адразу пасьля выбуху?»

Максім Чарняўскі: «А гэта кадры са здымак афіцыйнага агенцтва БелТА, яны выкладзеныя на YouTube. Там ідзе паток відэа, як людзі пасьля выбуху выходзяць з мэтро, і напрыканцы бачна, як менавіта гэтыя людзі выходзяць».

Паводле Максіма Чарняўскага, фатаздымак кандэнсатнай падрыўной машынкі КПМ-ЗУ1 і катушкі з дротам П-274, якія на фатаздымках выносяць з мэтро падазроныя асобы, ён таксама знайшоў на форумах.

«Мне стала кепска, у літаральным сэнсе, схапіла сэрца! Хлопцы сядзяць, невядома за каго, і людзі пацярпелі», — так пракамэнтавала ўбачаныя ў інтэрнэце фотаздымкі Любоў Кавалёва, маці аднаго з асуджаных за тэракт да сьмяротнага пакараньня, Уладзіслава Кавалёва.

На працэсе над Канавалавым і Кавалёвым пацярпелы Самвэл Саакян заявіў, што бачыў у мэтро напярэдадні выбуху рабочых, якія выконвалі нейкія працы ўнутры на станцыі «Кастрычніцкая». Саакян хадайнічаў, каб суд выклікаў прадстаўнікоў мэтрапалітэну і высьветліў, што гэта былі за людзі і якую працу яны выконвалі, але суд хадайніцтва не задаволіў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG