Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра адключаць на суткі ангельскамоўную «Вікіпэдыю»


18 студзеня, у знак пратэсту супраць унесеных у Кангрэс ЗША законапраектаў аб барацьбе зь пірацтвам, будзе адключаная на 24 гадзіны ангельскамоўная вэрсія «Вікіпэдыі».

Абвестка аб адключэньні зьяўляецца над кожным ангельскамоўным артыкулам «Вікіпэдыі». Пра пратэст заявіў у сацыяльнай сетцы Твітэр заснавальнік «Вікіпэдыі» Джымі Ўэлс.

На думку крытыкаў, згаданыя законапраекты аб барацьбе зь пірацтвам (так званыя SOPA (Stop Online Piracy Act) і PIPA (Protect IP Act)) даюць уладам занадта шырокія паўнамоцтвы для кантролю над Інтэрнэтам. Па заяўцы праваахоўных органаў або праваўладальнікаў суды атрымаюць магчымасьць зачыняць рэсурсы, «якія палягчаюць» распаўсюд нелегальнага зьместу — у тым ліку аплатныя сыстэмы і сыстэмы інтэрнэт-рэклямы — ды таксама рабіць гэтыя сайты недаступнымі для пошукавых сыстэмаў.
XS
SM
MD
LG