Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Майн Кампф» выйдзе ў Нямеччыне ўпершыню пасьля вайны


Упершыню пасьля заканчэньня 2-й сусьветнай вайны ў Нямеччыне афіцыйна будуць выдадзеныя ўрыўкі з кнігі Гітлера «Майн Кампф».

Брытанскі выдавец Пэтэр Мак Гі сёньня паведаміў, што гэта будзе брашура ад 12 да 15 старонак, дзе будуць зьмяшчацца ўрыўкі з «Майн Камф», а на адвароце старонкі – камэнтары вядомых гісторыкаў.

Гітлер напісаў «Майн Кампф» у 1924 годзе ў зьняволеньні, у кнізе ён выклаў асновы сваіх поглядаў на чысьціню арыйскай расы, сваё стаўленьне да габрэяў і да камунізму.
XS
SM
MD
LG