Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы вяртаюцца дамоў зь няўдалага круізу


Кіраўніцтва кампаніі «Коста Круісэс» сёньня ўсклала віну на патапленьне круізнага лайнэра «Коста Канкордыя» на капітана Франчэска Скэтына.

У выніку патапленьня карабля ля берагоў Італіі загінулі прынамсі 6 чалавек, 15 яшчэ ня знойдзеныя. Са словаў кіраўніцтва кампаніі, у «Коста Канкордыі» не было ніякіх тэхнічных праблем, гэта быў бясьпечны карабель, а прычынай крушэньня стала рашэньне капітана адхіліцца ад зададзенага курсу. Карабель, наляцеўшы на рыфы, атрымаў прабоіну, значна нахіліўся і амаль цалкам затануў.

Капітан ужо арыштаваны, сярод іншага яго падазраюць і ў тым, што ён пакінуў карабель не апошнім, як таго патрабуе марскі закон.

Катастрофу «Коста Канкордыі» перажылі і трое грамадзян Беларусі. Яны страцілі ўсе дакумэнты і рэчы, аднак захавалі жыцьцё. З дапамогай беларускага пасольства яны ўжо накіраваліся на радзіму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG