Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: беларусы паўтораць шлях туркаў


«Золатавалютныя рэзэрвы ў нас упершыню ў гісторыі дастатковыя, каб сёньня падтрымліваць любы курс нацыянальнай валюты. Але ён павінны быць абгрунтаваным, разумным, як мы дамаўляліся, і абавязкова свабодным» — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас працоўнай сустрэчы з старшыней Нацыянальнага банку Надзеяй Ермаковай.

Яна, дарэчы, сказала, што «сытуацыя на валютнай біржы і ў банкаўскай сыстэме наагул складаецца някепская». А насельніцтва прадае штодня на 5-7 мільёнаў валюты ў даляравым эквіваленце болей, чым купляе.

Леў Марголін

Леў Марголін

Эканаміст Леў Марголін з гэтай нагоды адзначае: «Ні Лукашэнка, ні Ермакова ня кажуць, адкуль ён ўзяўся, гэты вялікі рэзэрв. Яны ж яго фактычна не зарабілі. Гэтыя грошы ўзяліся ад продажу нашай маёмасьці і ад крэдытаў. Усё накіравалі ў рэзэрв.

І, можа, ён цяпер ня так хутка будзе скарачацца. Бо ўжо вельмі шмат беларусаў працуюць за межамі краіны. І мы цяпер у пэўнай ступені паўтараем турэцкую сытуацыю 20-гадовай даўніны. Тады туркі ў масавым парадку зьяжджалі працаваць у Нямеччыну. І адтуль дасылалі грошы на радзіму. Вось так, напэўна, будзе і ў нас. А гэта, зразумела, зьніжае ціск на валютны запас».
XS
SM
MD
LG