Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў даслаў у Думу праект наўпроставых выбараў губэрнатараў


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прадставіў у парлямэнт законапраект, які мае аднавіць наўпроставыя выбары рэгіянальных губэрнатараў.

Выбары былі адмененыя ў 2004 годзе, калі прэзыдэнтам быў папярэднік Мядзьведзева, Уладзімер Пуцін, які пачаў прызначаць губэрнатараў.

Паводле новага законапраекту, унесенага сёньня ў Дзяржаўную Думу, на пасаду губэрнатара могуць балятавацца як партыйныя, гэтак і непартыйныя кандыдаты. Тым ня менш, паводле законапраекту, зарэгістраваныя партыі маюць правесьці кансультацыі з прэзыдэнтам да афіцыйнага вылучэньня кандыдатаў.

Законапраект зьяўляецца часткай рэформы, якую Мядзьведзеў паабяцаў пасьля масавых пратэстаў супраць фальшаваньня на парлямэнцкіх выбарах у сьнежні.
XS
SM
MD
LG