Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнены яшчэ адзін намесьнік міністра ўнутраных спраў

абноўлена

Алег Пякарскі, былы першы намесьнік міністра унутраных справаў
Алег Пякарскі, былы першы намесьнік міністра унутраных справаў

Аляксандар Лукашэнка сваім указам ад 16 студзеня звольніў першага намесьніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Алега Пякарскага за правіннасьці, «якія дыскрэдытуюць званьне супрацоўніка органаў унутраных справаў».

Пякарскі стаў другім па ліку намесьнікам міністра ўнутраных спраў, звольненым з такой фармулёўкай за апошнія некалькі месяцаў. У канцы сьнежня быў звольнены намесьнік міністра ўнутраных спраў, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Полудзень. На той момант ён ужо знаходзіўся пад арыштам і супраць яго была заведзеная крымінальная справа за злоўжываньне ўладай.

Алег Пякарскі ў кастрычніку і лістападзе мінулага году выконваў абавязкі міністра падчас хваробы кіраўніка МУС Анатоля Куляшова. Былы падпалкоўнік міліцыі Казлоў пра адстаўку Пякарскага: «Быў шэры міліцыянт»

Былы падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў гэтак пракамэнтаваў зьвесткі пра адстаўку былога першага намесьніка міністра Алега Пякарскага:

«Мяркую, гэта ў адной зьвязцы зь Яўгенам Полуднем, бо хадзілі чуткі, што пасьля арышту Полудня Пякарскі напісаў заяву аб адстаўцы. Мяркую, гэта сапраўды ўзаемазьвязана. А ўвогуле у такіх выпадках пачынаеш верыць у вышэйшую справядлівасьць. У рэшце рэшт мы ўсе памятаем, як ён распавядаў пра сякеры й арматуру на Плошчы пасьля мітынгу 19 сьнежня. Як распавядаў Беларускаму тэлебачаньню пра гэта ніколькі не саромеючыся. Таму навіну пра ягоную адстаўку можна ўспрымаць пазытыўна. А ў міністэрстве ён адказваў за крымінальную міліцыю, быў начальнікам крымінальнай міліцыі, галоўным сышчыкам. Асаблівага пра яго ў гэтай якасьці ня чуў ні дрэннага, ні добрага. Шэранькі такі чалавек і міліцыянт. Здаецца, ён прыйшоў на гэтую пасаду разам з тым, як заступіў на сваю Яўген Палудзень».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG