Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаваныя новыя кадры тэракту ў менскім мэтро


Інтэрнэт-выданьне «Ежедневник» апублікавала поўную вэрсію відэазапісаў з камэр у менскім мэтро падчас выбуху 11 красавіка 2011 году.

Відэаролік складаецца з запісаў камэр відэаназіраньня, усталяваных на плятформах «Кастрычніцкая» і «Купалаўская», а таксама ў пераходах.

У выніку тэракту 15 чалавек загінулі, больш за 300 атрымалі траўмы. Увосені 2011 году суд прызнаў вінаватымі ў арганізацыі тэракту ўраджэнцаў Віцебска Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва і прысудзіў іх да сьмяротнага пакараньня. Хада працэсу і прысуд выклікалі супярэчлівую рэакцыю ў грамадзтве.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG