Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці плянуюцца тры пікеты актывістаў «Справядлівага сьвету»


Гарвыканам Берасьця
Гарвыканам Берасьця

Берасьцейскія актывісты партыі левых «Справядлівы сьвет» падалі ў гарвыканкам заяўкі на правядзеньне трох пікетаў 28 студзеня.

Старшыня абласной арганізацыі партыі Леанід Майструк накіраваў заяўку на правядзеньне пікету супраць зьбядненьня насельніцтва, росту цэнаў, падзеньня вытворчасьці і схаванага беспрацоўя. Заяўнік мяркуе, што ўсё гэта парушае 21-ы артыкул Канстытуцыі Беларусі, бо, на яго думку, дзяржава не забясьпечвае правы грамадзянаў на годны ўзровень жыцьця. Гэты пікет плянуецца 28 студзеня з 12 да 13 гадзіны ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мяркуецца, што ў ім возьмуць удзел 30 чалавек.

Актывіст партыі «Справядлівы сьвет» Лявонцій Чыпурных падаў заяўку на правядзеньне адзіночнага пікету на вуліцы Савецкай на знак пратэсту супраць таго, што «міліцыя і суды фабрыкуюць справы супраць дэмакратычных актывістаў.» Спадар Чыпурных спасылаецца на тое, што парушаюцца артыкулы 25 і 26 Канстытуцыі, бо грамадзяне пазбаўленыя права асабістай свабоды. Пікет плянуецца з 11 да 12 гадзіны 28 студзеня.

Старшыня Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Людміла Дзенісенка падала заяўку на пікет супраць таго, што мясцовыя ўлады не даюць магчымасьці мець юрыдычны адрас гарадзкой і абласной арганізацыям партыі. Пікет плянуецца з 11 да 12 гадзіны 28 студзеня.

Людміла Дзенісенка тлумачыць, што хоць заяўкі падаваліся на розныя тэмы, але ўсе яны аб’ядноўваюцца адным — у Беларусі мае месца парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзянаў.

Спадарыня кажа, што ў выпадку забароны пікетаў актывісты будуць зьвяртацца ў суд:

«Яны прымушаюць нас заключаць дамовы з арганізацыямі, але мы пішам у сваіх заяўках, што лічым, што заключэньне дамоваў зь бюджэтнымі арганізацыямі пры правядзеньні пікетаў немэтазгоднае. На падставе артыкула 56 Канстытуцыі мы як грамадзяне прымаем удзел у фінансаваньні дзяржаўных расходаў шляхам сплаты падаткаў. Таму ўсе гэтыя дамовы — звычайны абсурд. Калі нашыя акцыі забароняць, мы будзем зьвяртацца ў суд і дабівацца свайго права на масавае мерапрыемства», — кажа Людміла Дзенісенка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG