Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістанскі суд настойвае на расьсьледаваньні карупцыі прэзыдэнта


Прэзыдэнт Пакістану Асіф Алі Зардары

Прэзыдэнт Пакістану Асіф Алі Зардары

Вярхоўны суд Пакістану прызнаў прэм'ер-міністра Юсуфа Разi Гілані вінаватым у непавазе за адмову выконваць распараджэньне суду пачаць расьсьледаваньне выпадкаў карупцыі з боку прэзыдэнта краіны.

Гілані мае зьявіцца на судовае паседжаньне ў чацьвер 19 студзеня, каб растлумачыць, чаму ён не выканаў судовага рашэньня.

Вярхоўны Суд хоча, каб урад аднавіў расьсьледаваньне выпадкаў карупцыі з боку прэзыдэнта Асіфа Алі Зардары, пачынаючы з 1990-х гадоў. Урад адмовіўся, заявіўшы, што Зардары мае імунітэт.

Сёньняшняе рашэньне суд прыняў у момант падвышанай напружанасьці ў адносінах паміж урадам і войскам. Днямі была агучаная інфармацыя, што летась урад Зардары зьвяртаўся па дапамогу да ЗША, каб прадухіліць магчымы ваенны пераварот.
XS
SM
MD
LG