Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынацыйная рады па правядзеньні Народных сходаў пачынае кампанію актыўнага байкоту «імітацыі выбараў у Палату прадстаўнікоў», заявіў Віктар Івашкевіч.

Паводле палітыка, 14 студзеня ў Мінску прайшло чарговае пасяджэньне Каардынацыйнай Рады Народных сходаў.

«Паўнамоцныя прадстаўнікі Народных сходаў з 14 гарадоў Беларусі абмеркавалі сытуацыю ў краіне, выпрацавалі ацэнку сытуацыі і плян дзейнасьці на 2012 год. Яны канстатавалі, што эканамічнае і палітычнае становішча пагаршаецца ў кожнай сацыяльнай групе, у кожным рэгіёне. Улады не выканалі ні аднаго эканамічнага патрабаваньні Народных сходаў, расьпісаліся ў няздольнасьці абараніць беларускае грамадзтва ад беднасьці Стратэгічныя вытворчыя актывы Беларусі ў выніку сумнеўных працэдур пераходзяць у рукі замежнікаў, што ужо паставіла пад пагрозу незалежнасьць нашай краіны», - сказаў Івашкевіч, паведамляе БелаПАН.

«Улады ня маюць намеру спыняць практыку татальнай фальсыфікацыі вынікаў выбараў, а значыць, рыхтуецца чарговы фарс, саўдзел у якім для адказных грамадзянаў немагчымы», заявіў ён.

«Зыходзячы з вышэйсказанага, рада пачынае кампанію актыўнага байкоту імітацыі выбараў у марыянеткавую Палату прадстаўнікоў «пад лёзунгам» Байкот фальшывым выбарам. Скажы Лукашэнку не!».

Івашкевіч адзначыў, што актыўная форма байкоту павінна уключаць у сябе інфармацыйную кампанію для папулярызацыі рэальнай праграмы выхаду з сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу; патрабаваньні вызваленьня усіх палітвязьняў, абраньня новага прэзыдэнта, новага парлямэнта і кіраўнікоў усіх узроўняў на свабодных выбарах; адмены прымусовых кароткатэрміновых кантрактаў. Івашкевіч лічыць, што байкот парлямэнцкіх выбараў — фактычна рэфэрэндум аб недаверы Лукашэнка.

Ініцыятары Народных сходаў маюць намер таксама прыняць актыўны удзел у агульнанацыянальнай кампаніі шырокамаштабнага назіраньня «За справядлівыя выбары» з мэтай выяўленьня фальсыфікацый.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG