Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску судзяць за салідарнасьць з Каваленкам


Пётар Іваноў
Пётар Іваноў

Аб 11-й гадзіне ў Кастрычніцкім райсудзе пачнецца разбор справы грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі, сябра партыі «Адзіная Расія» і актывіста кампаніі «Гавары праўду» Пятра Іванова.

Спадара Іванова судзяць за распаўсюд улётак з інфармацыяй пра зьняволенага у СІЗА віцебскага сябра КХП БНФ Сяргея Каваленку. Гэта былі ўлёткі з запрашэньнем на суд да актывіста, які адбыўся 12 студзеня.

Цяпер судзяць самога Пятра Іванова. Яго затрымалі ўвечары 6 студзеня, склалі спачатку пратакол за заклік да супрацьпраўных дзеяньняў, але потым перапісалі — ужо пра нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы. Тым самым вечарам у ягонай кватэры супрацоўнікі міліцыі правялі ў кватэры Іванова «агляд». Паводле словаў затрыманага, ён нічым не адрозьніваўся ад сапраўднага ператрусу, толькі што міліцыянты нічога не забралі.

І нават пасьля гэтага Пятра Іванова не адпусьцілі, а завезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе ён мусіў правесьці ўсе Каляды. З-пад варты ён выйшаў толькі 9 студзеня.

Справу Пятра Іванова будзе разьбіраць судзьдзя Іна Грабоўская — пераважна яна разьбірае ў Кастрычніцкім райсудзе справы апазыцыйных актывістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG