Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле папярэдніх зьвестак ЦВК краіны, яўка выбарнікаў перавысіла паказчыкі парлямэнцкіх выбараў 2007 году і склала 72%.

Галоўная інтрыга палягае ў тым, ці зможа якая-небудзь партыя, акрамя кіроўнай прэзыдэнцкай партыі «Нур Атан» пераадолець 7-працэнтны бар'ер. Згодна з унесенымі ў заканадаўства зьменамі, у ніжняй палаце (мажылісе) ня можа быць менш за дзьве партыі. Таму на мандаты можа разьлічваць партыя, якая атрымае другі вынік. Экспэрты не выключаюць таксама, што прайсьці ў парлямэнт могуць і тры партыі.

Першую яснасьць у сытуацыю ўнясуць вынікі экзыт-полаў, якія зьявяцца пасьля паўночы. ЦВК Казахстану абвесьціць папярэднія вынікі ў другой палове дня 16 студзеня, а афіцыйныя вынікі будуць падведзеныя не пазьней за 22 студзеня і апублікаваныя да 25 студзеня.

У выбарах удзельнічаюць сем палітычных партый: «Нур Атан» («Сьвятло Айчыны»), якую ўзначальвае прэзыдэнт краіны Нурсултан Назарбаеў, «Ак жол» («Сьветлы шлях»), Камуністычная народная партыя Казахстану, Партыя патрыётаў Казахстану, «Адылет» («Справядлівасьць»), «Ауыл» («Вёска») і Агульнанацыянальная сацыял-дэмакратычная партыя «Азат» («Свабода»).
XS
SM
MD
LG