Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: Перастаньце дзерці па 60 эўра за шэнгенскую візу


Былы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч пракамэнтаваў санкцыі Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў.

Інтэрвію зьмешчана на сайце UDF.BY.

– Станіслаў Станіслававіч, каму з прадстаўнікоў улады ў бліжэйшы час трэба чакаць «чорнай меткі»?

– Я непасрэдна не сутыкаюся з тымі, хто ў Беларусі парушае законы і асуджае невінаватых. Але ёсьць прафэсіяналы, якія вядуць маніторынг, і я ім давяраю. Думаю, што ўвогуле яны робяць слушна, таму і вітаю такі падыход.

– Якая эфэктыўнасьць такіх мер?

– Калі справа абмяжуецца толькі такімі санкцыямі, то гэта вельмі слабая дапамога дэмакратычным сілам Беларусі: перажывуць гэтыя чыноўнікі што заўгодна. Не выключаю, што намалююць сабе іншыя пашпарты – гэта ўсё ў іх руках – і набудуць іншыя прозьвішчы на час паездкі. Асабліва тыя, хто мае дачыненьне да спэцслужбаў – гэта цалкам адназначна. Таму я ня бачу ў такіх санкцыях асаблівай эфэктыўнасьці, хоць і лічу іх правільнымі. Сяго-таго санкцыі ставяць на месца.

– Што, на Вашу думку, прынесла б большую карысьць?

– Я ўжо казаў пра гэта на Захадзе: больш эфэктыўна было б перастаць дзерці з нашай моладзі 60 эўра за шэнгенскую візу, а ня санкцыі супраць чыноўнікаў і прапагандыстаў. Хоць бы з маладых людзей грошы ня браць, каб яны маглі паглядзець, што такое Захад. Дзіўна, калі з расіяніна бяруць 35 эўра, а зь беларуса – 60. Пара б Захаду на гэта зьвярнуць сваю ўвагу і пазбавіцца ад такога падыходу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG