Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад абвясьціў амністыю асобам, абвінавачваным у злачынствах, учыненых падчас масавых хваляваньняў у краіне, якія доўжацца ўжо 10 месяцаў.

Аб гэтым паведаміла сёньня сырыйскае афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва САНА. Падрабязнасьцяў яно не прывяло.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў сёньня, выступаючы ў Лібане, што Башар Асад павінен «перастаць забіваць свой народ». Пан Гі Мун адзначыў, што шлях рэпрэсій вядзе ў тупік, і выказаў упэўненасьць у тым, што эра аўтарытарных рэжымаў ў арабскім сьвеце падыходзіць да канца.

За час беспарадкаў у Сырыі, паводле зьвестак ААН, загінулі больш за 5 тысяч чалавек. Сырыйскія ўлады сьцьвярджаюць, што 2 тысячы салдат урадавых сілаў былі забітыя «ўзброенымі тэрарыстамі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG