Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катар – за ўвядзеньне ў Сырыю арабскіх войскаў


Танк урадавых войскаў, зьнішчаны паўстанцамі. Хомс, Сырыя, 12.01.2012

Танк урадавых войскаў, зьнішчаны паўстанцамі. Хомс, Сырыя, 12.01.2012

Эмір Катару прапанаваў накіраваць у Сірыю вайсковы кантынгент Лігі арабскіх дзяржаў

Эмір Катару прапанаваў накіраваць у Сірыю вайсковы кантынгент Лігі арабскіх дзяржаў – для спыненьня кровапраліцьця і сутыкненьняў паміж праціўнікамі і прыхільнікамі сірыйскага прэзыдэнта Башара Асада.

Шэйх Хамад бін Халіфа аль-Тані агучыў сваю прапанову ў інтэрвію праграме "60 хвілін" на амэрыканскім тэлеканале CBS.

Эмір Катару стаў першым арабскім лідэрам, які дапусьціў магчымасьць ужыць міжнародныя войскі для спыненьня ўнутранага канфлікту ў Сірыі.

XS
SM
MD
LG