Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве ля будынку Лук'янаўскага сьледчага ізалятару сёньня адбылася акцыя ў падтрымку палітвязьняў.

Як перадае «Інтэрфакс», у мерапрыемстве пад назвай «Каляда для палітвязьняў» узялі ўдзел каля 20 чалавек. Ля сьцен СІЗА яны прасьпявалі народныя песьні і памаліліся за членаў арганізацыі «Патрыёты Украіны».

Да канца сьнежня ў Лукьянаўскім ізалятары ў Кіеве ўтрымлівалася былая прэм'ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка, асуджаная на сем гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў перавышэньні ўлады пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе.

Цяпер Цімашэнка адбывае зьняволеньне ў Качаноўскай жаночай калёніі ў Харкаве.

XS
SM
MD
LG