Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч ужо ў магілёўскай турме


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

Былога кандыдата на прэзыдэнта палітвязьня Мікалая Статкевіча этапавалі ў Магілёўскую папраўчую ўстанову «Турма № 4» з Шклоўскай калёніі № 17.

Пра гэта паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч. Паводле яе, дзяжурны магілёўскай вязьніцы пацьвердзіў, што яе муж цяпер у іх. Неўзабаве спадарыня Адамовіч зьбіраецца наведацца ў Магілёўскую турму з адвакатам. Адвакат будзе спрабаваць сустрэцца са зьняволеным палітыкам.

12 студзеня ў шклоўскай калёніі адбыўся суд над Мікалаем Статкевічам. Судзьдзя шклоўскага суду Віталь Волкаў задаволіў прадстаўленьне адміністрацыі калёніі аб пераводзе Мікалая Статкевіча на турэмны рэжым на тры гады як злоснага парушальніка рэжыму.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня за арганізацыю ў Менску 19 сьнежня 2010 году акцыі пратэсту супраць фальшаваньня выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG