Лінкі ўнівэрсальнага доступу

21 студзеня — талака на Кальварыйскіх могілках


Папярэджаньні на Кальварыйскіх могілках.

Папярэджаньні на Кальварыйскіх могілках.

Пробашч касьцёлу Ўзвышэньня сьвятога крыжа зь менскай Кальварыі запрашае ўсіх неабыякавых людзей спрычыніцца да справы выратаваньня найстарэйных пахаваньняў на тэрыторыі Менску, помніка архітэктуры міжнароднага значэньня — Кальварыйскіх могілак.

Менскі «Спэцкамбінат», у гаспадарчым распараджэньні якога знаходзяццяцца Кальварыйскія могілкі, зьмясціў на шэрагу магілаў таблічкі з папярэджаньнем пра тое, што, калі яны ня будуць упарадкаваныя, то зь імі абыдуцца «ў адпаведнасьці з заканадаўствам». Пробашч парафіі ксёндз Андрэй Бародзіч мяркуе, што гэта папярэджаньне пра тое, што магілы будуць зьнішчаныя. Тым часам, пазначаныя пахаваньні знаходзяцца ў цэнтральнай, гістарычнай частцы Кальварыі, дзе пахаваныя многія беларускія грамадзкія дзеячы і беларуская шляхта.

Каб не дапусьціць зьнішчэння магіл, ксёндз Андрэй Бародзіч запрашае менчукоў дапамагчы ўпарадкаваць пахаваньні — прыйсьці на Кальварыйскія могілкі на талаку 21 студзеня а 10-й гадзіне.
XS
SM
MD
LG