Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску затрыманыя актывісты «Маладога фронту» Раман Пратасевіч, Павал Сяргей і яшчэ адзін маладафронтавец, імя якога пакуль не вядомае.

Міліцыянты затрымалі маладых людзей каля Дому побыту, што побач са станцыяй мэтро Інстытут культуры. Актывісты сабраліся там, каб прыняць удзел у здымках дакумэнтальнага фільму пра затрыманьні грамадзян спэцслужбамі.

У выніку Павал Сяргей быў дастаўлены ў Маскоўскі райаддзел міліцыі. Дзе знаходзіцца Раман Пратасевіч і ягоныя сябра, пакуль не вядома.

Павал Сяргей днямі быў выключаны з політэхнічнага каледжу ў Маладэчне пасьля таго, як адседзеў 12 сутак за ўдзел у акцыі салідарнасьці 19 сьнежня. Таксама яго каралі арыштам за ўдзел у акцыі пратэсту 7 лістапада, калі актывісты закідалі яйкамі помнік Леніну на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

Рамана Пратасевіча днямі выклікалі на прафіляктычную гутарку ў КДБ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG