Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НЕВЯЛІКІ СЬНЕГ, ГАЛАЛЁДЗІЦА

Удзень ад 9 да 2 градусаў марозу.

ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

Круглы стол, прысьвечаны памяці ахвяраў сталінскага тэрору (Менск, вул. Куйбышава, 22, 12.00).

Прэзэнтацыя кнігі, календара, дзіцячай размалёўкі, паштоўкі і колькіх відэакліпаў, прысьвечаных удзельнікам менскай акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году (Вільня, Дом правоў чалавека, вул. Латака, 3, 14.00).

Прэзэнтацыя выдадзеных Таварыствам беларускай мовы насьценных календароў (Менск, Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3, 17.00).

Канцэрт этна-гурту «Dzivasil» (Менск, клюб «Графіці», зав. Калініна, 16, 19.00).

У Страсбуры стартуе пленарная сэсія Эўрапейскага парлямэнту.

У Абу-Дабі пачынаецца пяты Ўсясьветны саміт у пытаньнях будучыні энэргетыкі.

***
У вечаровым эфіры «Свабоды» — «Госьці Свабоды» і «Дом літаратара».

***
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl. org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1916 — фэльдмаршал Гіндэнбург выдаў загад пра наданьне беларускай мове раўназначных правоў зь іншымі мовамі, пашыранымі на тэрыторыях, акупаваных войскамі кайзэраўскай Нямеччыны.

1919 — праз два тыдні пасьля абвяшчэньня БССР тэрыторыя савецкай Беларусі была радыкальна зьменшаная на карысьць Расейскай Фэдэрацыі. У склад РСФСР былі забраныя Віцебская, Магілёўская і Смаленская губэрні.

1920 — у Амэрыцы набыла моц 18-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая забараніла вытворчасьць, перавоз і продаж сьпіртовых напояў. Так у Злучаных Штатах пачаўся сухі закон.

1966 — у Таронта стварылі Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады.

У гэты дзень нарадзіліся:

1791 — Генрык Дэмбінскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1830 — 1831 гадоў. У 1831-м кіраваў няўдалай спробаю адбіць у расейцаў Вільню і скончыў жыцьцё ў эміграцыі.

1826 — Рамуальд Траўгут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 — 1864 гадоў. Быў схоплены і павешаны. У мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне яму пастаўлены помнік.

1905 — Алесь Пальчэўскі, беларускі пісьменьнік. За сталінскім часам быў двойчы рэпрэсаваны.

1919 — Уладзімер Алоўнікаў, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі. Сярод створаных ім папулярных песьняў — «Радзіма мая дарагая».

1943 — Мікола Чарняўскі, беларускі пісьменьнік, аўтар шматлікіх кніг для дзяцей, доўгія гады супрацоўнік часопісаў «Бярозка» і «Вясёлка».

1947 — Леанід Захлеўны, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі.

У гэты дзень памерлі:

1893 — Іван Берман, праваслаўны сьвятар, этнограф, краязнавец, зьбіральнік беларускага фальклёру.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсьць той спажытак для душы».
Максім Багдановіч

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі адбылася ў Магілёве

Эўрапарлямэнт прагаласуе аб санкцыях супраць Менску 20 студзеня

Адвакат Някляева: «Права на абарону ёсьць, але яно не рэалізавана»

Родныя Саньнікава і Радзінай атрымалі ад іх першыя лісты

Кастусь Севярынец адказвае Паўлу Якубовічу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG