Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДОЖДЖ СА СНЕГАМ...

...і ў суботу, і ў нядзелю. Тэмпэратура: 0 — −4.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У суботу ў эфіры «Свабоды»:


на пытаньні слухачоў адказвае Марына Адамовіч, жонка зьняволенага былога кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча;


Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — эсэ гамбурскага пісьменьніка пра Кандрата Крапіву.


У нядзелю ў эфіры Свабоды:

Валянціна Аксак прадстаўляе чарговую кніжку зь дзясяткі найлепшых беларускіх кніжак мінулага году;


«Залаты запас», у якім мы вяртаемся да вартых паўтору перадачаў мінулых гадоў — у гэтым выпуску Данчык распавядае пра сваё падарожжа ў Беларусь у сьнежні 1996 году.

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

14 — Паказ дакумэнтальных фільмаў у рамках фэстывалю відэаарту «Cinema Perpetuum Mobile» у галерэі імя Шчамялёва ў Менску. Пачатак а 16.30.

15 — Галівудзкая асацыяцыя замежнай прэсы дае прэмію Залаты Глёбус (Golden Globe Award). Прэмія прысуджаецца за найлепшы кінафільм і тэлевізійную карціну мінулага году.


15 — парлямэнцкія выбары ў Казахстане.


***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl. org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

14 студзеня ў 1893 нарадзілася беларуская паэтка Канстанцыя Буйло.

14 студзеня ў 1926 нарадзіўся Янка Філістовіч, удзельнік антысавецкага падпольнага руху.

14 студзеня ў 1942 нарадзілася беларуская паэтка Вера Вярба.

15студзеня нарадзіўся беларускі скульптар Заір Азгур.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

14студзеня стары Новы год.

15студзеня дзень нараджэньня Вікіпэдыі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«З маленства яны нас
Да сэрца гарнулі,
Пяшчотныя, добрыя
Рукі матулі,
Што з ранку працуюць
Няспынна і лоўка —
Дачушку накормяць,
Прычэшуць галоўку,
Кашулю пашыюць,
Правераць задачу
І сына суцешаць,
Калі той заплача.
Матуліны рукі
Нас цешаць, галубяць,
Так шчыра, як маці,
Ніхто нас ня любіць.
Матуліны рукі -
Адзіныя ў сьвеце,
Шануйце, любіце
Заўсёды іх дзеці.»

Вера Вярба, «Матуліны рукі»

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

З «Пінскдрэва» звальняюць нязгодных

Яраслаў Раманчук: «Гэта беларускі «Код да Вінчы»

Беларускі пратэст у Празе

Прынята рашэньне пра бэатыфікацыю Яна Паўла ІІ

У Тунісе новы прэзыдэнт

XS
SM
MD
LG