Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эштан і Абама павіталі вызваленьне палітвязьняў у М'янме


Вызваленьне палітвязьняў

Вызваленьне палітвязьняў

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан павітала вызваленьне са зьняволеньня ў М'янме вядомых палітвязьняў, назваўшы гэта «адважным крокам», прынятым уладамі гэтай краіны.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што Злучаныя Штаты гатовыя пачаць перамовы аб абмене амбасадарамі з М'янмай — пасьля абвешчанай у пятніцу ўладамі гэтай краіны амністыі.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама назваў гэта значным крокам наперад у справе правядзеньня дэмакратычных рэформаў.


У выніку абвешчанай уладамі М'янмы амністыі з турмаў выйшлі больш за 650 чалавек.


Сярод вызваленых — былы прэм’ер-міністар краіны, які з 2004 году ўтрымліваўся пад хатнім арыштам.


Вызваленьне палітвязьняў у М'янме зьяўляецца адным з асноўных патрабаваньняў краін Захаду для зьняцьця санкцый, уведзеных імі супраць гэтай краіны.


Лідэр вядучай апазыцыйнай партыі Аун Сан Су Чжы прывітала вызваленьне палітвязьняў, назваўшы яго «добрым знакам». Улады М'янмы, якой доўгі час кіравалі вайскоўцы, апошнім часам правялі шэраг дэмакратычных рэформаў, аслабілі ганеньні на апазыцыю і пачалі вызваляць палітвязьняў, сотні якіх, аднак, усё яшчэ застаюцца ў турмах.

XS
SM
MD
LG