Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна разьлічвае за год цалкам перавесьці ТЭЦ на вугаль


Украіна разьлічвае за год цалкам перавесьці цеплаэлектрацэнтралі на спальваньне водна-вугальнай сумесі, паведаміў міністар энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці Юры Бойка.


«Мы пераводзім усе нашы ТЭЦ на вугаль. На гэта спатрэбіцца каля года, але мы гэтую працу ўжо пачалі. Як толькі будзе прыняты закон аб вывадзе ТЭЦ зь ліку аб’ектаў, якія не падлягаюць прыватызацыі, мы будзем накіроўваць на прыватызацыю або канцэсію з адной умовай — пераклад на водна-вугальную тэхналёгію, якую цяпер распрацоўваем разам з кітайцамі», - сказаў ён.


Раней кабінэт міністраў Украіны унёс шэраг ТЭЦ у пералік аб’ектаў дзяржаўнай уласнасьці, якія могуць быць перададзеныя ў канцэсію.

11 студзеня міністар энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці Ўкраіны Юры Бойка паведаміў, што Украіна мае намер зьнізіць закупкі расейскага газу ў 2012 годзе ўдвая — з прадугледжаных кантрактам 52 мільярдаў кубамэтраў газу да 27 мільярдаў кубамэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG