Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Літвы адзначыла Дзень абаронцаў свабоды


Сымбалічны агонь у памяць аб падзеях, якія адбыліся 13 студзеня 1991 году ў Вільні, запалілі ў двары амбасады Літвы ў Беларусі. Роўна 21 год таму літоўскі народ рашуча выступіў за незалежнасьць сваёй зямлі.

Амбасадар Эдмінас Багдонас сказаў: «Я ўпэўнены, што бяз гэтага дня геапалітычная сытуацыя ў сьвеце была б зусім іншая».

У студзені 1991 году савецкія войскі спрабавалі зрынуць новую ўладу пасьля таго, як Вярхоўны савет Літвы абвясьціў пра незалежнасьць краіны.

Падчас падзеяў 13 студзеня ў Вільні загінулі 14 чалавек, больш за 600 атрымалі калецтвы. Рашэньнем літоўскіх уладаў дзень 13 студзеня атрымаў статус афіцыйнага сьвята. Цяпер гэта Дзень абаронцаў свабоды.
XS
SM
MD
LG