Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мьянме з-за кратаў вызваленыя некалькі палітвязьняў, у тым ліку вядомыя дысыдэнты і апазыцыйныя актывісты.

Усяго ў выніку абвешчанай уладамі амністыі з турмаў ў пятніцу выйшлі больш за 650 чалавек, аднак дакладна не вядома, колькі зь іх былі вязьнямі сумленьня.

Сярод вызваленых — Мін Да Наінг, які быў у канцы 1980-х гадоў адным з лідэраў руху студэнтаў за дэмакратыю. Ён правёў у зьняволеньні з перапынкамі амаль 20 гадоў. Вызвалены і былы прэм’ер-міністар краіны, які з 2004 года утрымліваўся пад хатнім арыштам.


Лідэр вядучай апазыцыйнай партыі Аун Сан Су Чжы прывітала вызваленьне палітвязьняў, назваўшы яго «добрым знакам».

Улады Мьянмы, якой доўгі час кіравалі ваенныя, апошнім часам правялі шэраг дэмакратычных рэформаў, аслабілі ганеньні на апазыцыю і пачалі вызваляць палітвязьняў, сотні якіх, аднак, усё яшчэ застаюцца ў турмах.

XS
SM
MD
LG