Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан. І гэты парлямэнт могуць распусьціць


15 студзеня ў Казахстане адбудуцца парлямэнцкія выбары. Каб трапіць у парлямэнт палітычныя партыі павінны набраць як найменей 7% галасоў.

На апошніх выбарах у 2007 годзе прэзыдэнцкая партыя «Нур Атан» атрымала падтрымку каля 90% выбаршчыкаў і стала адзінай партыяй, прадстаўленай ў галоўным заканадаўчым органе краіны. Яшчэ ніводныя выбары ў Казахстане не былі прызнаныя Захадам свабоднымі і дэмакратычнымі. Аднак гэта не перашкодзіла Казахстану старшыняваць у АБСЭ у 2010 годзе.

Грамадзкія актывісты Казахстану заклікалі агульнанацыянальную сацыял-дэмакратычную партыю «Азат» адмовіцца ад удзелу ў датэрміновых выбарах у парлямэнт, і такім чынам не легітымізаваць выбары, закліканыя прадэманстраваць Захаду, што парлямэнт у Казахстане перастае быць аднапартыйным.


Некалькі кандыдатаў ужо зьнялі свае кандыдатуры на знак пратэсту супраць расстрэлу с трайкоўцаў-нафтавікоў у Жанаазэне.


«Азат» — адзіная апазыцыйная партыя, якая дапушчаная да ўдзелу ў датэрміновых парлямэнцкіх выбарах. Усяго за дэпутацкія мандаты будуць змагацца прадстаўнікі васьмі партыяў. На думку назіральнікаў, разам з «Нур Атан» у заканадаўчы орган будзе дапушчана яшчэ адна праўладная партыя.

Цэнтральная выбарчая камісія Казахстану не дапусьціла да маючых адбыцца выбараў двух лідэраў апазыцыі і яшчэ чатырох кандыдатаў ад іншых партый. Афіцыйнай прычынай адмовы сталі няверныя дэклярацыі аб даходах.


За выбарамі будуць назіраць 2000 незалежных назіральнікаў. Назіральнікі сьцьвярджаюць, што незалежна ад вынікаў выбараў магчымая пастаноўка пытаньня аб нелегітымнасьці новага парлямэнту, што можа прывесьці да яго роспуску, як у 1994 годзе.


Такая выснова прагучала 13 студзеня падчас прэс-канфэрэнцыі ў Алматы супрацоўнікаў Рэспубліканскай сеткі незалежных назіральнікаў. Магчымасьць пастаноўкі пытаньня перад Канстытуцыйнам саветам аб нелігітымнасьці выбараў зьвязваецца з супярэчлівымі дзеяньнямі ўладаў па адмене выбараў у горадзе Жанаазэн з-за дзеяньня там рэжыму надзвычайнага становішча пасьля крывавых падзей у сьнежні, а затым дазволу іх правядзеньня.

Амангельды Шорманбаеў
Амангельды Шорманбаеў
Юрыст Рэспубліканскай сеткі незалежных назіральнікаў Амангельды Шорманбаеў кажа, што «сытуацыя дастаткова складаная», у сувязі з тым, што казахскія ўлады спачатку адмянілі выбары ў горадзе Жанаазэн, а затым дазволілі іх правядзеньне,


Паводле яго, грамадзяне Казахстану цяпер маюць «завіслую сытуацыю», калі наконт новага парлямэнту, незалежна ад выніку і сумленнасьці галасаваньня на выбарах, як дамоклаў меч, увесь час будзе паўставаць пытаньне аб яго легітымнасьці.


Паводле яго, пытаньне аб легітымнасьці будучага парлямэнту ўсё роўна застаецца адкрытым і ня выключаны паўтор сытуацыі 1994 году, калі парлямэнт быў распушчаны па выніках разгляду скаргі былога дэпутата парлямэнта Тацяны Квяткоўскай.


Амангельды Шорманбаў лічыць, што ў цэлым гэтыя выбары нельга лічыць цалкам альтэрнатыўнымі, паколькі з усіх партый, якія ўдзельнічаюць у выбарах у парлямэнт, толькі прэзыдэнцкая партыя «Нур Атан» мае поўны сьпіс кандыдатаў з 127 чалавек. Той факт, што астатнія партыі вылучылі ад 18 да 63 кандыдатаў у дэпутаты парлямэнту, не выключае, на яго думку, намінальнага ўдзелу некаторых з іх у выбарах і не робіць маючыя адбыцца выбары альтэрнатыўнымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG